Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2019 в 21:18, Обновлено 22 февраля 2019 в 22:01
Автор: Бек Я. П.
590 просмотров

21 лютага 2019 г у ДУА"Хлупінскі дзіцячы сад - базавая школа" прайшоў конкурс на лепшага чытача "Чытаем па - беларуску. У выніку конкурса вызначаны пераможцы:
дыпломы1 ступені атрымалі Герман Дар'я(7кл.) і Папок Аляксандр(8кл.), Доўбан Уладзіслаў(9кл.) і Хілько Віктар(2 кл.);
дыпломы 2 ступені - Кадоліч Аляксей(9кл.), Точка Валерыя(7кл.) і Чыжык Міхаіл (4кл.)
дыпломы 3 сттупені - Пашук Андрэй(6кл.) і Хілько Маргарыта(2кл.).
Віншуем пераможцаў!

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову,
але найперш трэба знаць сваю. 

Ф. Багушэвіч

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day). Гэта свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Лютаўская дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моў краіны.

У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.

Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.

На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля шасці тысяч моў, але, па даных ЮНЕСКА, ў бліжэйшы час прыкладна палова з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.

У 2019 годзе свята праводзіцца ў рамках Міжнароднага года моў карэнных народаў і мае адпаведную тэму: «Мовы карэнных народаў важныя для ўстойлівага развіцця, пабудовы міру і прымірэння».

Рэспубліка Беларусь – поліэтнічная дзяржава. У нашай краіне пражываюць больш за 140 народнасцей, і ў любога іх прадстаўніка ёсць магчымасць карыстацца роднай мовай. Больш таго, дзяржава стварае ўмовы для навучання на розных нацыянальных мовах.

Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова. Таму ў краіне праводзіцца паслядоўная палітыка па яе падтрымцы і развіцці.

З 18 па 24 лютага ў рэспубліцы праходзіць Тыдзень роднай мовы. Актыўныя ўдзельнікі святкавання – установы адукацыі, навуковыя установы, арганізацыі мас-медыа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.