Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Павел Аляксандравіч Саскевіч

Дата: 16 мая 2024 в 22:06, Обновлено 19 мая 2024 в 18:10
Автор: Бек Я. П.

Picture background

Павел Аляксандравіч Саскевіч

Нарадзіўся  10 чэрвеня 1957, у в.Перароўскі Млынок, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць— беларускі вучоны ў галіне аховы раслін, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2009). У 1983 г. скончыў з адзнакай Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Аграномія». З 1985 па 1988 гг. працаваў старшым аграномам вучэбна-вопытнай гаспадаркі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1988—1999 гг. — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры аховы раслін, дэкан аграэкалагічнага факультэта. З 1999 г. працаваў прарэктарам па навуковай рабоце, у 2003 г. прызначаны прарэктарам па завочным навучанні, а ў 2009 г. пераведзены на пасаду першага прарэктара. З 2014 да 2018 гг. — рэктар установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія». Зараз працуе навуковым супрацоўнікам у акадэміі.

Навуковая дзейнасць

У 1990 г. абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму «Уплыў покрыўных культур і нормаў высеву на насенную прадуктыўнасць канюшыны гібрыднай».

У 2014 г. абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара сельскагаспадарчых навук на тэму «Навуковыя асновы павышэння прадуктыўнасці тэхнічных культур (лён-даўгунец, рапс яравы, сланечнік) у сістэме біялагічных і тэхналагічных фактараў».

Саскевіч П. А. з’яўляецца старшынёй Рэспубліканскай навукова-метадычнага савета па завочным навучанні вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі ў галіне сельскай гаспадаркі, сябрам рэдкалегіі Рэспубліканскага навукова-практычнага часопіса «Земляробства і абарона раслін», Вучонага Савета акадэміі.

Аўтар і сааўтар больш за 300 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку двух падручнікаў, 

Узнагароды

Медаль «За працоўную адзнаку» (1981)

Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(2007).

Ганаровыя граматы Мінсельгасхарча, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і іншых структур кіравання Рэспублікі Беларусь (1981—2016).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.