План работы школьнага метадычнага аб’яднання
класных кіраўнікоў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі
на 2024/2025 н.г.
Тэма: Стварэнне ўмоў для практычнай рэалізацыі творчага патэнцыялу
класных кіраўнікоў, павышэнне іх прафесійнай кампетэнтнасці пры
стварэнні ўласнай выхаваўчай сістэмы.
Мэта: Павышэнне якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання, удасканаленне
форм і метадаў выхавання ў школе праз павышэнне кампетэнтнасці і
прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў.
Паседжанне №1 жнівень
Тэма: Арганізацыя сістэмы дзейнасці класнага кіраўніка ў
2024/2025 навучальным годзе.
Мэта: Планаванне выхаваўчай работы на бягучы навучальны год.
Форма правядзення: iнструктыўна – метадычная нарада
1. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і
ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025
навучальным годзе».
(Саскевіч А.М.)
2. Планаванне класнымі кіраўнікамі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай
работы ў класах на 2024/2025 навучальны год.
(Саскевіч А.М.)
3. Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы вучэбна-метадычнага
аб’яднання класных кіраўнікоў на 2024/2025 навучальны год.
Выпрацоўка метадычных рэкамендацый.
Паседжанне №2 лістапад
Тэма: Удасканаленне форм работы класнага кіраўніка па фарміраванні
навыкаў бяспечных паводзін, здаровага ладу жыцця і прафілактыцы
шкодных залежнасцей.
Мэта: Стварэнне ўмоў , якія садзейнічаюць зберажэнню і ўмацаванню
здароўя вучняў.
Форма правядзення: семінар-практыкум
1. Арганізацыя спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў
школе як аднаго з важнейшых напрамкаў фарміравання здаровага ладу
жыцця.
(Саненц В.П.)
2. Прафілактыка шкодных звычак сярод навучэнцаў, барацьба з курэннем і
вейпінгам сярод падлеткаў.
(Сугрэй В.Я.)
3. Наведванне і аналіз адкрытага мерапрыемства ў 3-м класе па фарміраванні
навыкаў здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных залежнасцей.
( Пашук Т.Дз.)
Выпрацоўка метадычных рэкамендацый.
Паседжанне №3 люты
Тэма: Грамадзянска-патрыятычнае, ідэалагічнае і ваенна-патрыятычнае
выхаванне навучэнцаў ва ўмовах школьнага жыцця.
Мэта: Стварэнне ўмоў для развіцця станоўчых адносін да канстытуцыйных
правоў і свабод грамадзян, захавання законаў, фарміраванне пачуцця
прафесійнага, грамадзянскага і воінскага абавязку.
Форма правядзення: семiнар-абмен вопытам
1. Асноўныя напрамкі работы класнага кіраўніка па грамадзянскім і
патрыятычным выхаванні навучэнцаў ( з вопыту работы).
(Хілько Я.В.)
2. Асаблівасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў сістэме работы
класнага кіраўніка на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі (з вопыту
работы).
(Пашук Т.Дз)
3. Арганізацыя і правядзенне сацыяльна-значных культурных
мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне гісторыка-культурнай
спадчыны, выхаванне любові да Айчыны, падтрымку творчых
ініцыятыў дзяцей і моладзі (з вопыту работы).
(Саскевіч А.М.)
Выпрацоўка метадычных рэкамендацый.
Паседжанне №4 май
Форма правядзення: творчая справаздача
Тэма: Паказчыкі эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў 2024/2025
навучальным годзе.
Мэта: аналіз работы школьнага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
за 2024/2025 навучальны год, выпрацоўка эффектыўных накірункаў у рабоце
на 2025/2026 навучальны год.
1. Аналіз работы вучэбна-метадычнага аб’яднання па павышэнні ўзроўню
прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў ва ўмовах абнаўлення
зместу адукацыі за 2024/2025 навучальны год.
(Саскевіч А.М.).
2. Справаздача класных кіраўнікоў па павышэнні ўзроўню прафесійнай
кампетэнтнасці класных кіраўнікоў ва ўмовах абнаўлення зместу
адукацыі у 2023/2024 навучальным годзе.
(Класныя кіраўнікі)
3. Выстава распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў за навучальны год.
(Класныя кіраўнікі)
Выпрацоўка метадычных рэкамендацый
Л І Т А Р А Т У Р А
1. Інструктыўна-метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай,
выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах адукацыі на 2024/2025
навучальны год”.
2. “Праграма безупыннага выхавання дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы
Беларусь на 2021-2025 годы”.
3. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
4. Метадычныя рэкамендацыі “Планаванне выхаваўчай работы ў класе і
яе ўлік”.
5. Андрушкевіч, А.М. Расціць патрыётаў / А.М. Андрушкевіч //
Пазашкольнае выхаванне. – Серыя "У дапамогу педагогу". – 2008. – №
5. – С. 17-19. – Рэспубліканская патрыятычная акцыя навучэнцаў
“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
6. Вязгина, В. Формирование национального самосознания и патриотизма
у школьников / В. Вязгина // Праблемывыхавання. – Серыя "У
дапамогу педагогу". – 2009. – № 6. – С. 18-21.
7. Екимова, С.П. "Лучшее средство привить детям любовь к Отечеству" /
С.П. Екимова // Народная асвета. – 2009. – № 4. – C. 60-62. –
Программа гражданско-патриотического воспитания в школе.
8. Психологические упражнения для тренингов [Электронный ресурс]. -
http://www.trepsy.net/ Деятельность классного руководителя.
9. Деятельность классного руководителя. Педагогическая диагностика в
работе классного руководителя.